15 студзеня старшыня НДТРК РБ А. Зімоўскі ўключыўся ў кампанію чорнага піяру на адрас тэлеканалу «Белсат» і на мой асабіста. Уступаць у палеміку з чалавекам, чые прафесійныя (т. старшыня сам адмаўляе сабе ў званні журналіста, называючы сябе «мацёрым прапагандыстам») і асабістыя якасці ўжо знайшлі справядлівую ацэнку грамадства, – лічу абразлівым для свайго гонару. Спаборнічаць жа з т. Зімоўскім у прапагандысцкай мацёрасці пакіну ягоным калегам.

Хацелася б унесці толькі адно ўдакладненне факталагічнага характару: кошты паслугаў спадарожнікаў, пададзеныя ў рэпліцы А. Зімоўскага, не маюць нічога супольнага з рэчаіснасцю.

Што да памылак, недакладнасцяў ці пэўных хібаў (асабліва першыя месяцы існавання тэлеканалу), на якія справядліва ўказвае аўтар, пазбегчы іх не ўдалося нікому, нават самому т. старшыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?