03.02.2015 / 21:59

Харпер Лі праз 55 гадоў выпусціць працяг «Забіць перасмешніка» 1

Katy Winn/Corbis

Аўтарка рамана «Забіць перасмешніка», 88-гадовая Харпер Лі, выпусціць працяг сваёй адзінай кнігі, якая стала ў 1960 годзе лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі.

Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на выдавецкі дом Harper.

Кніга аб'ёмам у 304 старонкі ў англійскім варыянце пад назвай Go Set a Watchman выйдзе 14 ліпеня 2015 накладам два мільёны асобнікаў.

«У сярэдзіне 1950-х я напісала Go Set a Watchman, у якой гаворка ідзе пра дарослую гераіню Скаўт.

Мой рэдактар быў захоплены флэшбэкамі аб яе дзяцінстве і пераканаў мяне напісаць раман, які пазней атрымаў назву «Забіць перасмешніка», ад асобы маленькай дзяўчынкі», — тлумачыць Лі.

Паколькі яна ўпершыню збіралася выдаваць кнігу, пісьменніца паследавала парадзе дасведчанага выдаўца. Нядаўна сябар і адвакат пісьменніцы знайшоў рукапіс. Лі паказала яго некалькім людзям, чыё меркаванне мела для яе вагу, і калі яны ўхвалілі раман, аўтар вырашылася на публікацыю праз 50 гадоў пасля стварэння.

Адзіны раман Лі «Забіць перасмешніка» лічыцца збольшага аўтабіяграфічным і напісаны ад асобы дачкі адваката, які абараняе ў судзе чарнаскурага, несправядліва абвінавачанага ў згвалтаванні белай жанчыны. Кніга была апублікавана ў 1960 годзе, праз год Лі атрымала за яго Пулітцэраўскую прэмію. Экранізацыя рамана, выкананая ў 1962 годзе, выйграла некалькі прэстыжных прэмій, у тым ліку тры «Оскары».

0
Бегемот / Адказаць
03.02.2015 / 22:27
Звярніце ўвагу на наклад!!! 2 000 000 асобнікаў, прытым, што Лі - гэта зусім не Данцова, але даволі сур'ёзная пісьменніца... і гэта ў бездухоўным англасаксонскім свеце...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру