poster ЧУЖЫЯ СУПРАЦЬ ДРАПЕЖНІКА – РЭКВІЕМ (AVPR: Aliens vs Predator – Requiem)
ЗША, 2007, каляровы, 86 хв.
Рэжысэры: Колін Строз, Грэг Строз
Ролі выконваюць: Стывэн Паскуале, Рэйка Эйлесўорт, Джон Ортыц, Джоні Льюіс, Сэм Трэмэл, Эрыэл Гэйд, Ян Ўайт, Том Ўудраф-мл.
Жанр: Жудасная фантастыка
Адзнака: 4 (з 10)

Карабель Драпежнікаў церпіць катастрофу на Зямлі. Зьняволеныя Чужыя вызваляюцца і атакуюць жыхароў амэрыканскага мястэчка. А прыбылы Драпежнік-ахоўнік палюе на легендарных істотаў – дый на людзей. Ці выжыве чалавек, калі б’юцца монстры?

Чарговая эксплюатацыя культавых страхоцьцяў, пазбаўленая ўцямнага сцэнару й новых адмысловых эфэктаў. Пра ідэі асаблівыя гаварыць таксама не выпадае, але ў карціне братоў Строз ёсьць настальгічная музыка, старыя “чужынскія” гукі і некалькі годных сцэнаў. Гэта паказаная на хвілю плянэта Драпежнікаў – попельна-чырвоная, грувасткая, змрочная; наіўна-нахабны кадар Чужога над калыскаю зь немаўлятамі.

Выкарыстоўваньне пачвараю парадзіхаў, кісьліня ад Драпежніка, што зьнішчае сьляды, гібрыд Чужога з Драпежнікам, атамны выбух – збольшага ліхаманкава-асьцярожныя, плагіятна-штучныя і сапсаваныя апэратарам.

Параўноўваць фільм з шэдэўрамі Кэмерона і Скота ніяк нельга, але Чужынска-Драпежніцкая тэма яшчэ ня вычарпаная.

Фільм толькі для заўзятараў жудаснае фантастыкі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?