Павел Губараў, адзін з лідараў «Данецкай народнай рэспублікі», марыянеткавага ўтварэння, створанага расійскімі спецслужбамі на захопленых тэрыторыях Украіны, тлумачыў, што такое Данбас, на сваім тэлеканале «Наваросія». Фрагмент прамовы Губарава трапіў на сайт youtube.com. Вось што ён кажа:

«Данбас — гэта Данбас… Новаросія — гэта Данбас… дакладней, Наваросія — гэта Наваросія — гэта Данбас… тут гэта Данбас. Наваросія — гэта ж… гэта калі сысці ў гісторыю, то паводле свайго нараджэння — гэта дачка Маларосіі і Расійскай Імперыі… вось. А Данбас — гэта таксама такая адасобленая ідэнтычнасць, гэта дачка Наваросіі і Савецкага Саюза, бо тут працоўны рух, прамысловасць, індустрыялізацыя».

Сэнс разваг Паўла Губарава застаўся не да канца зразумелым, вядоўца ад іх трохі ачумеў, але інтэрнаўтам гэты цырк вельмі спадабаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0