Усё сталічнае прадпрыемства — ад гендырэктара і да прыбіральшчыцы — з 12 лютага будзе працаваць чатыры дні на тыдзень і па 7 гадзін у дзень. Такі графік уводзіцца да 1 красавіка.

«Цяпер на прадпрыемстве склалася такая сітуацыя, што мы не ў стане плаціць людзям за поўны працоўны дзень. Гэта залежыць ад шэрагу прычын: і ад эканамічнай сітуацыі, і ад здольнасцей заказчыкаў аплочваць нашую працу», — паведаміла «Нашай Ніве» Кацярына Маргулец, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы мінскага прадпрыемства.

Трэст №15 працуе на рынку будаўнічых паслуг амаль 60 гадоў. У яго складзе пяць спецыялізаваных упраўленняў і ўпраўленне вытворча-тэхналагічнай камплектацыі.

На сённяшні дзень на прадпрыемстве працуе каля 1800 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?