Вінцэнт
Дунін‑Марцінкевіч

Восьмы музычны фэст «Заслаўе‑2008» пройдзе ад 31 студзеня да 1 лютага. Сёлета сьвята прысьвечана 200‑м угодкам ад дня нараджэньня вядомага беларускага паэта і драматурга Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча.

Арганізатарамі сьвята зьяўляюцца Менскі аблвыканкам і Нацыянальны аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Міхаіла Фінберга.

Як распавялі карэспандэнту БЕЛТА ў аркестры, для жыхароў і гасьцей Заслаўя падрыхтаваная цікавая і насычаная культурнымі падзеямі праграма. Акрамя канцэртных выступленьняў на сьвяце будзе прадстаўленая выстава, прысьвечаная жыцьцю і творчасьці Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча, пройдзе майстар‑кляса для юных музыкаў, а таксама адбудуцца творчыя сустрэчы зь вядомымі дзеячамі музычнай культуры і мастацтваў.

Музычным сьвятам у Заслаўі арекстар Фінберга адкрые сэрыю праводзімых ім форумаў у малых гарадах Беларусі ў 2008 годзе. Сярод іх будуць як ужо ўпадабаныя слухачамі фэстывалі ў Менску, Маладэчне, Міры, Нясьвіжы, Тураве, Мсьціслаўі, так і новыя мастацкія праекты — «Чачэрскія сустрэчы» і «Гасьцёўня Напалеона Орды» ў мястэчку Іванава Берасьцейскай вобласьці.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Манэта да 200-годзьдзя Дуніна-Марцiнкевiча
ТБМ ушанавала памяць аўтара «Ідыліі» ды «Пінскай шляхты»
Да 200‑годзьдзя Дуніна-Марцінкевіча плянуецца адбудаваць яго фальварак
Мікалай Пінігін паставіць «Пінскую шляхту»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0