04.02.2015 / 14:43

Пачне халадаць, пры праясненнях да мінус 17°С 1

Edgaras Mileris, WLL

У бліжэйшыя суткі ўмовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах краіны невялікі снег, днём па Гомельскай вобласці часам снег.

Месцамі туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца.

Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, пры праясненнях -8..- 12°С, максімальная днём -5.. + 1°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

6 лютага на Беларусь распаўсюдзіць уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай арктычнай паветранай масе. Маразы ўзмоцняцца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5..- 12°С, пры праясненнях да -13..- 17°С, максімальная днём -1..- 8°С. Пераважна без ападкаў. Месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца.

7 лютага па паўночна-ўсходняй палове Беларусі — кароткачасовы снег, мокры снег, у асобных раёнах слабы галалёд. Месцамі дарогі слізкія. Вецер паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. - 11°С, пры праясненнях да -15°С, максімальная днём -5.. + 1°С.

0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
04.02.2015 / 15:37
Ну, бляха, зноў клёву ня будзіць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру