На тэрыторыі тралейбуснага парка па вуліцы Харкаўскай у Мінску ў тайніку знойдзеная і канфіскаваная спартыўная сумка з забароненымі рэчывамі.

У сумцы было парашкападобнае рэчыва масай больш за 1 кг, каля 600 г рэчыва расліннага паходжання, якое мае ў сваім складзе псіхатроп — разнавіднасць спайсаў. Таксама ў ёй знаходзіліся дзве пары электронных вагаў, сродкі індывідуальнай абароны, упаковачныя і фасовачныя матэрыялы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Устаноўлена, што канфіскаваныя рэчывы належаць адной з інтэрнэт-крамаў, праз якія прадаюць наркатычныя сродкі на тэрыторыі Мінска. У цяперашні час праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па выяўленні асобы падазраванага. Прызначаны шэраг экспертыз у сферы высокіх тэхналогій.

Распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?