04.02.2015 / 17:10

Аматар Вікіпедыі за 7 год выправіў адну і тую памылку 47 тысяч разоў 11

Гісторыю Браяна Хэндэрсана, вядомага як Giraffedata, распавядае карыстальнік Geektimes.

Браян Хэндэрсан. Фота: medium.com

Адзін з самых плённых рэдактараў Вікіпедыі, 51-гадовы праграміст Хэндэрсан цягам 7 год выпраўляе адную і тую памылку. Ён уручную адрэдагаваў больш за 47 тысяч урыўкаў тэксту анлайн-энцыклапедыі. Упартасць зрабіла яго культавым персанажам сярод вікіпедыстаў.

Яго раздражняе словазлучэнне-паразіт «comprised of» — «што складаецца з».

Хаця слова «comprise» мае значэнне «уключаць у сябе», яго часта выкарыстоўваюць у значэнні «складацца з», дзе правільным будзе «composed of». Сваю рацыю Хэндэрсан абгрунтаваў у эсэ на 6 тысяч слоў.

Ён карыстаецца ўласнай праграмай, якая шукае па Вікіпедыі ненавісную памылку.

Каб не канфліктаваць з некаторымі не меней упартымі аўтарамі, праграма звярае загалоўкі з афлайн-базай правак Хэндэрсана за апошнія паўгода. Некаторыя могуць пакрыўдзіцца на «вайну правак» і будуць адстойваць права пісаць «comprised of» і скардзіцца на «ненармальнага» аўтара. У 2009 годзе скарга дайшла нават да заснавальніка Вікіпедыі Джымі Уэлша.

Калі патэнцыйных канфліктаў не выяўлена, праграма выдае Хэндэрсану спіс артыкулаў з памылкай, затым праграміст правіць памылкі ўручную. Па словах Хэндэрсана, за гадзіну працы ён паспявае выправіць 70-80 памылак, а сама праўка займае ў яго 10 секунд. За справу ён бярэцца кожную нядзелю перад сном.

Аляксандр Арсёнаў

0
Мда... / Адказаць
04.02.2015 / 17:32
І гэта адпавядае нашаму разуменьню прафэсіяналізма і ролі прафэсіянала))
0
Серж / Адказаць
04.02.2015 / 19:29
граммар-наци? ) тогда ему на нн самое место, впишется как родной )
0
sgf / Адказаць
04.02.2015 / 19:33
Рэд. Які канфуз %) Дзякуй.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру