Мінскі гарвыканкам аб'яўляе адкрыты конкурс на стварэнне помніка карове. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Устанавіць помнік плануецца на пляцоўцы перад КГУП «Мінскі Камароўскі рынак».

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе праводзіцца з 1 лютага па 17 сакавіка 2015 года ўпраўленнем культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Па ўмовах конкурсу архітэктурнае і мастацкае рашэнне помніка павінна быць лаканічным і арганічна ўпісвацца ў канкрэтную архітэктурна-планіровачную сітуацыю.

Конкурсныя работы будуць разгледжаны членамі журы да 25 сакавіка 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?