Міністэрства адукацыі РФ не бачыць падставы мяняць патрабаванні да вопраткі школьнікаў, заявіў кіраўнік ведамства Дзмітрый Ліванаў.

На федэральным узроўні «дзейнічае правіла, якое апісвае, як дзеці павінны быць апранутыя ў школе. Гэта не школьная форма, таму што школьная форма распрацоўваецца ў пэўнай школе», — сказаў Ліванаў.

«Вопратка павінна быць свецкай», — адзначыў ён.

Міністр адказаў на пытанне аб тым, ці будзе дазволена школьніцам насіць мусульманскія галаўныя хусткі.

Раней кіраўнік савета муфтыяў РФ Равіль Гайнутдзін звярнуўся да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з просьбай «абараніць нашы традыцыйныя каштоўнасці», а таксама «абараніць дачок і ўнучак», дазволіўшы ім насіць хіджаб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?