Расійскія войскі актыўна дзейнічаюць на ўсходзе Украіны з самага пачатку ўзброенага канфлікту ў красавіку мінулага года Пра гэта паведаміў пасол ЗША ў НАТА Дуглас Лют.
Расійскія ваенныя спецыялісты граюць у канфлікце камандную і кантрольную ролю, а таксама працуюць там на складанай вайсковай тэхніцы, з якой няздольныя справіцца недасведчаныя сепаратысты, адзначыў ён перад пачаткам пасяджэння міністраў абароны краін НАТА ў Бруселі.
Узброеныя сілы Расіі прадстаўлены на тэрыторыі Украіны і баявымі войскамі, і аператыўнымі работнікамі разведкі.
Таксама пасол ЗША ў НАТА адзначыў, што ў жніўні мінулага года Расія ажыццявіла прамую ваенную інтэрвенцыю — тады ва Украіну ўводзілі цэлыя расійскія батальёны ў поўным складзе.
Пры гэтым у ЗША цяпер не лічаць непазбежнай новую прамую ваенную інтэрвенцыю Расіі такога маштабу, заявіў Лют.