Мясцовыя ўлады тэрмінова распачалі рамонт у пад'ездзе дома, дзе жыве шматдзетная сям'я Святланы Давыдавай. 

Маці сямі дзяцей з Вязьмы (Смаленская вобласць) Святлана Давыдава была абвінавачаная ў здрадзе радзіме за тое, што ў красавіку мінулага года патэлефанавала ў пасольства Украіны ў Расіі і расказала мясцовы сакрэт полішынэля. Тамтэйшая частка спецназа Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Расіі апусцела, яе байцоў адправілі ў Данбас.

Аднак ФСБ, арыштаваўшы Давыдаву, не разлічыла, што выпадак выставіць расійскія ўлады ў няправільным святле. Расійскіх жа салдат у Данбасе «няма і не было», а таму якая можа быць здрада радзіме? Давыдаву вызвалілі пад пад падпіску аб нявыяздзе. А ЖКГ тэрмінова паслала ў дом Давыдавай рамонтнікаў, паведамляюць расійскія СМІ. Так у Вязьме рыхтуюцца сустрэць замежных карэспандэнтаў.

Ну, не дарма званіла, — жартуюць расійскія інтэрнаўты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?