За месяц, які прайшоў з тэракта ў рэдакцыі французскага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo, колькасць падпісчыкаў газеты павялічылася ў 20 разоў.
Пры кошце падпіскі 70 еўра, толькі яна прынясе газеце каля 14 млн — не ўлічваючы продажу праз іншыя каналы распаўсюджвання і іншыя крыніцы даходу.
У рэдакцыі сатырычнага часопіса Charlie Hebdo былі забітыя 12 чалавек і 11 параненыя.
Як піша Le Monde, пасля трагедыі колькасць падпісчыкаў склала каля 200 тысяч чалавек — супраць 10 тысяч да тэракта. На канец мінулага года агульны прададзены наклад выдання не перавышаў 28 тысяч асобнікаў, і газета перажывала цяжкія часы: грошай не заўсёды хапала нават на выплату ганарараў.