Еўрапарламентар ад Літвы Пятрас Аўштравічус вырашыў абвясціць галадоўку. Так літоўскі палітык выказвае сваю пазіцыю ў справе ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая арыштаваная і знаходзіцца ў Расіі.

«Украінская група ЕП просіць расійскага пасла Чыжова [пасла Расіі ў ЕС] праявіць павагу да міжнародных стандартаў і адпусціць Саўчанку. Сёння я абвяшчаюць галадоўку», — паведаміў Аўштравічус у Twitter.

Еўрапарламентар сказаў Delfi, што галадоўку абвяшчаюць па ініцыятыве Аб'яднанай групы сяброў Украіны. Еўрапарламентарыі будуць галадаць па чарзе, літоўскі дэпутат — першы.

Галадаць ён збіраецца да пятніцы, затым перадасць эстафету сваім калегам. Паводле яго слоў, ахвотных удзельнічаць у акцыі нямала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?