У Ялце, дзе праходзяць ўрачыстасці з нагоды 70-годдзя канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі, 5 лютага, як чакаецца, адбудзецца афіцыйнае адкрыццё помніка аўтарства Зураба Цэрэтэлі лідарам краін так званай «вялікай тройкі» — Іосіфу Сталіну, Уінстану Чэрчылю і Франкліну Рузвельту.

У Меджлісе крымска-татарскага народа назвалі ўстаноўку скульптуры ў анексаваным Расіяй Крыме блюзнерствам.

«Стаўленне крымскіх татараў да Сталіна добра вядома. Калі помнік ўсё ж паставяць — гэта будзе адкрытая дэманстрацыя стаўлення да памяці Крыма і нашага народа. Улады павінны разумець, што яны нясуць непасрэдную адказнасць за наступствы ўстаноўкі гэтага манумента. Гэта блюзнерства», - гаворыцца ў заяве меджліса крымскіх татараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?