Пазашкольныя гурткі для дзяцей павінны быць платнымі, але даступнымі. Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Таіса Данілевіч, якая больш як 10 гадоў займала пасаду начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

«Вядома, школа дае бясплатную адукацыю. Гэта цудоўна. Але для больш гарманічнага развіцця дзіцяці можна выкарыстоўваць магчымасці гурткоў, якія сёння ёсць пры цэнтрах творчасці, ды і наогул ва ўстановах адукацыі. Напрамкі могуць быць рознымі: музычная, тэхнічная творчасць, замежныя мовы і інш. Гэта дапамагае вучням раскрыць свае здольнасці і таленты», - сказала дэпутат.

Яна дадала: па аплаце такіх гурткоў павінен прымяняцца дыферэнцыраваны падыход. Напрыклад, калі размова ідзе аб шматдзетнай сям'і, то можна прыняць адпаведнае рашэнне. У розных цэнтрах творчасці часам дэ-юрэ гурткі з'яўляюцца бясплатнымі, але дэ-факта бацькі аплачваюць іх, пералічваючы дабрачынныя ахвяраванні.

Таму можна ўвесці плату за гурткі, таксама ўлічваючы матэрыяльнае становішча сем'яў. Магчыма, для некага гэта павінна быць бясплатным, для некага неаходна ўвесці льготную цану.

Акрамя таго, дэпутат адзначыла, што прадстаўнікі сістэмы адукацыі, у тым ліку настаўнікі, павінны даводзіць да ведама бацькоў, якія расходы нясе дзяржава ў сферы адукацыі. «Калі бацькі будуць ведаць гэтыя лічбы - колькі абыходзіцца ўтрыманне навучальнай установы ў цэлым і аднаго вучня, напрыклад, у месяц або ў год, то з разуменнем паставяцца да аплаты гурткоў ва ўстановах адукацыі або цэнтрах творчасці. Але, паўтаруся, падыход павінен быць дыферэнцыраваным і разумным з улікам усіх нюансаў. Да кожнай сям'і і кожнага вучня трэба падыходзіць індывідуальна. А гэта залежыць ад прафесіяналізму настаўніка, класнага кіраўніка, кіраўніка ўстановы адукацыі і гэтак далей», — сказала Таіса Данілевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?