Мэш-клуб — эксперыментальны праект арганізацыі «Фаланстэр» па вывучэнні і развіцці Mesh- і Wi-Fi-сетак.
Клуб шукае людзей, зацікаўленных у разгортванні і падтрымцы бяздротавых камунікацый на карысць грамадства.
Акрамя гэтага, клуб будзе цікавы грамадскім супольнасцям, якія ладзяць мерапрыемствы і жадаюць палепшыць інфармацыйный абмен паміж удзельнікамі, ці актыўна выкарыстоўваць сеціўныя прылады для супольнасці.
«Мы лічым, што грамадзяне толькі самі могуць забяспечыць сваю інфармацыйную бяспеку і права на атрыманне і абмен інфармацыяй. Для гэтага трэба ведаць, як будаваць сеткі»,
—распавядае кіраўнік клубу Міхаіл Волчак.
У працэсе нефармальных сустрэч плануецца зрабіць аналіз суполак на патрэбы камунікацый праз сеціва, перапрашываць роўтэры, канфігураваць Linux-серверы, наладжваць VPN-каналы і іншыя актыўнасці, у выніку якіх будзе створаная Wi-Fi-карта сетак Мінска, матэрыял апісання эксперыментаў і даследаванняў, пратэставаная праца сетак ў рэальных умовах.
Клуб будзе збірацца некалькі разоў на месяц з лютага па кастрычнік 2015 года.
Першая сустрэча: 14 лютага, а 16.00, на базе «Фаланстэра» (вул.Захарава 77а, п. 2Б).
Ахвочым трапіць у клуб трэба запоўніць анкету. Удзел безкаштоўны. Па пытаннях можна звяртацца на [email protected].