«Кіа» ўрэзалася ў «Газэль». Фота карыстальніка сайта onliner.by.У мікрааўтобус «Газель», што рухаўся па галоўнай дарозе, урэзаўся аўтамабіль «Кіа Шума». Ён выехаў з другараднай і не прапусціў мікрааўтобус, паведаміў часовы в.а начальніка аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС Віталь Навойчык.

Ад удару «Газэль» перакулілася на бок. У выніку загінуў яе 25-гадовы кіроўца — супрацоўнік міліцыі.

Кіроўца аўтамашыны «Кіа» атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго шпіталізавалі. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Кіа» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

«Кіа» ўрэзалася ў «Газэль». Фота карыстальніка сайта onliner.by

«Кіа» ўрэзалася ў «Газэль». Фота карыстальніка сайта onliner.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?