Песня выкладзена на канале гурту Brutto на Youtube. Міхалок пачынае відэа з прысвячэньня: «У майго Макара сёння імяніны. Віншую яго песняй «Родны край».

Раней паведамлялася, што жонка Сяргея, актрыса Святлана Зелянкоўская з сынам перабяруцца да яго ў Кіеў. «Сын будзе расці з татам», — сказала Святлана ў інтэрв'ю kp.by.

«Родны, Родны Родны край,
Я табе вораг, мяне не чакай. 
Родны, родны, родны брат, 
Бойся мяне, я злодзей ды кат, 

Родная, родная, родная маці,
Я ваўкалак, хавайся ў хаце. 
Родны, родны, родны бацька, 
Сын звар’яцеў, не трэба чакаць яго.

Родны край… Родны край…
Родны, родны, родны бусел
Дзюбай мяне ў вочы ды вусны.
Родны, родны, родны вецер, 

Гані мяне прэч, я попел ды смецце.
Родны, родны, родны ланцуг, 
Даві мяне больш, я шэры пацук
Родны, родны, родны край
Я люты здраднік, мяне пакарай»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0