05.02.2015 / 11:01

«Бонда», «Мроя», «Новае Неба» і яшчэ тры ВІДЭА мінскага рок-клубу з пачатку 90-х 13

Рарытэтныя відэа мінскага рок-клуба «Няміга» з калекцыі Уладзіміра Зайчанкі ўпершыню апублікаваў Tuzin.FM.

Колішні прэзідэнт рок-клубу згадвае, што першае паседжанне рок-клубу «Няміга» у 1985 годзе здымала БТ з ініцыятывы Сяргея Вінаградава. На відэа сябры клубу слухаюць і абмяркоўваюць запісы гурту «Магістрат» на магнітафоне «Тэмбр».

Першы беларускі рок-клуб арганізавалі Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй, апошні яго ўзначаліў. Напачатку ў клуб уваходзіла восем гуртоў, сярод якіх была і «Мроя» (продак N.R.M). У 87-ым прэзідэнтам клубу абралі Уладзіміра Зайчанку — яго кандыдатура была зручная, бо ён быў фактычна сам-сабе-гуртом і не стаў бы «цягнуць коўдру» на нейкі гурт.

«Бонда» — «Тата мае рацыю» (1986)

«Акцэнт» — «Курапаты» (1990)

«Новае Неба» — «Вочы ваўчыныя» (1991)

«Мроя» — «Ноч за вакном» (1993)

Рок-клуб ладзіў штогод па два фестывалі: дзень народзінаў Рычы Блэкмара ў красавіку і дзень народзінаў Джымі Хендрыкса ў лістападзе. Тройчы прайшоў фестываль «Тры колеры», чатыры «Рок-Рынгі», «Сустрэчы на Доўгім Бродзе».

Васіль Шугалей (ЫЫЫ) дае інтэрвію Ягору Хрусталёву (1991)

Паседжанні клубу праходзілі ў пакоі ў Камвольным камбінаце, затым у ДК Чыгуначнікаў, потым наогул на прыступках кінатэатру «Мір». Канцэртнай пляцоўкі клуб не меў. Рок-клуб скончыў сваё існаванне ў 2003 годзе, ў яго выйшла нямала славутых сёння музыкаў.

Аблічбоўка і рэстаўрацыя запісаў — Алесь Сямашка.

Аляксандр Арсёнаў

0
451 / Адказаць
05.02.2015 / 11:21
у мроi класныя салякi былi. НРМ так не мог.
0
Ivan(texanminguk) / Адказаць
05.02.2015 / 11:27
Тата мае рацыю, super !
0
Ягор / Адказаць
05.02.2015 / 11:32
Дзякуй за матэрыялы. Вельмі цікава!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру