Часопіс GQ задаў пытанне расійскім музыкам пра самыя знакавыя расійскія песні гэтага стагоддзя. Сяргей Шнураў паставіў песню Макса Каржа «Жить в кайф» на першае месца.

Другое ён аддаў кампазіцыі «Белая стрекоза любви» (выконваецца украінскім гуртом Quest pistols), на трэцім «Рюмка водки на стале» Георгія Лепса.

Раней у інстаграме лідара «Ленінграда» з'явіўся агляд выразу «Жыць у кайф».

«Дакладней, чым Макс Корж, і не сфармулюеш, і не перадасі дух часу». «Я выбіраю жыць у кайф». Вось ён транспарант сучаснасці. Вось ён — аднагалосны выбар большасці.

Вялікае і не такое простае, як здаецца, выслоўе. У першых двух словах — «я выбіраю» — аўтар паведамляе нам пра тое, што ў сучасным свеце «выбар» стаў сімвалам Свабоды. Маючы магчымасць выбіраць піва, вопратку, машыну, прэзідэнта, *******( жанчынаў лёгкіх нораваў), кватэру, тую ці іншую мадэль паводзінаў чалавек лічыць сябе вольным.

Але Макс ідзе далей «Я выбіраю — жыць …». У гэтым выразе ён, як «свабодны» чалавек, перамагае лёс і смерць. Ад цяпер ні якія Мойры, ні Нанаванне не ўладныя над ім. Ён сам пляце свой лёс.

Слова кайф адбылося ад арабскага слова «кэйф» — час прыемнага гультайства, задавальнення. Такім чынам у формуле Каржа прысутнічаюць нават мультыкультурная водгукі глабалізацыі. «Жыць у кайф» — гэта смачны пост-гуманізм, дактрына якая знаходзіцца па-за межамі чалавечага дабра і зла. Кайф не ведае літасці, жалю і спагады.

Кайф — гэта мэта, сэнс і апраўданне за ўсё. Ніцшэ ********(моцна здзівіўся) б».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?