05.02.2015 / 15:19

Пуцін падпісаў указ аб прызыве запаснікаў на зборы 4

У 2015 г. грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, заклічуць на ваенныя зборы. Указ падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Дакумент апублікаваны на інфармацыйна-прававым партале «Гарант.ру».

Указ датаваны 5 лютага і ўступае ў сілу з дня падпісання.

Запаснікі прызываюцца ва Узброеныя сілы Расіі, Унутраныя войскі МУС Расіі, органы дзяржаховы і федэральнай службы бяспекі. Іх дапускаецца адпраўляць на зборы не часцей за адзін раз у тры гады, працягласцю не больш за два месяцы.

Усе, якія атрымалі павесткі, абавязаны на працягу двух сутак прыбыць па месцы выкліку. За няяўку без паважнай прычыны належыць штраф ад 100 да 500 расійскіх рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Глобус Б. / Адказаць
05.02.2015 / 16:08
ад 1 да 6 баксаў штрафу? магу праспасіраваць 10-20 ухілістаў.
0
гаспадар літоўскі / Адказаць
05.02.2015 / 18:52
Няўжо ў расейскім войску паказалася дно ? Даеш новага гарматнага м'ясца !
0
ВК / Адказаць
05.02.2015 / 22:30
З путлЯвай ненажэрнасьцю - тэрміны насьцярожваюць - раз на тры гады і працягласьцю ня больш за месяцы... Пад раздачу раз на тры гады? Калі ня так - значыць, маюць тэхналегіі навучыць ангельскай, кітайскай, арабскай і нат нямецкай за 2 месяцы:-) А пра ўхілістых - допіс класны! Знай нашых.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру