Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не паедзе 6 лютага ў Маскву разам з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам і канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Пра гэта РБК-Украіна паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс.

На пытанне аб тым, ці плануецца паездка Парашэнкі ў Маскву разам з Меркель і Аляндам, Перабійніс адказаў: «Не плануецца, гэта абсалютна відавочна».

Парашэнка мае намер наведаць Мюнхен для ўдзелу ў канферэнцыі бяспекі, якая пройдзе 6—8 лютага 2014 г

Нагадаем, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сёння ў другой палове дня прыбываюць у Кіеў, а заўтра маюць намер наведаць Маскву.

Па словах Алянда, у яго з Меркель ёсць варыянт рашэння па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0