5 лютага ў мінскіх кінатэатрах пачаліся паказы нашумелага расійскага фільма. У прэм'ерны дзень касіры распавялі «Салідарнасці» пра тое, як раскупляюцца білеты.

Карціну, што прэтэндуе на «Оскар», будуць паказваць у кінатэатрах «Цэнтральны», «Беларусь», «Сільвер скрын» і Доме кіно.

— На сёння ўсе квіткі прададзеныя. Актыўна купляюць на заўтрашнія сеансы, а ў выходныя дні залы гарантавана будуць поўнымі, — распавялі ў кінатэатры «Цэнтральны».

Суразмоўца выказала здагадку, што ажыятаж вакол фільма ў іх, хутчэй за ўсё, захаваецца да канца пракату.

— Улічваючы тое, што фільм у нас будзе дэманстравацца да 11 лютага, думаю, зала будзе заўсёды поўная.

У кінатэатры «Беларусь» распавялі, што і ў іх сёння прададзеныя практычна ўсе білеты — як на прэм'ерны паказ, які пачаўся ў 15:50, так і на два вячэрнія сеансы.

— Шмат тэлефануюць і пытаюцца білеты менавіта на «Левіяфан». На заўтра ўжо большасць білетаў прададзеная. У суботу-нядзелю будуць поўныя залы. Так заўсёды бывае, калі выходзіць фільм, які ўсё чакаюць, — распавялі ў «Беларусі».

Касіреп адзначыла, што, магчыма, пасля выхадных, ажыятаж крыху спадзе (адаб'юцца буднія дні), але ў цэлым цікавасць да фільма, хутчэй за ўсё, захаваецца да канца пракату.

Даведацца пра сітуацыю ў Доме кіно не ўдалося. Там папрасілі патэлефанаваць у касу пазней, бо ля яе сабралася вялікая чарга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0