Чэрап з пячоры Гое, 3D-мадэль. Фота: Michael Coquerelle

Чэрап з пячоры Гое, 3D-мадэль. Фота: Michael Coquerelle

Раней меркавалася, што чарапы з Пячоры Гое, Бельнія і паселішча Елісеевічы, Бранская вобласць, Расія, узростам 31680 і 13905 год, належаць адным з першых хатніх сабак. Адпаведна было прынята, што ваўкі далучыліяся да чалавека ў палеаліце.

Але аналіз трохвымяровых мадэляў чарапоў і ў прыватнасці вачніц ды вугла між носам і лбом паказаў, што чарапы належаць звычайным на той час ваўкам, сцвярджае біёлаг Эбі Дрэйк, які з калегамі апублікаваў вынікі даследавання ў часопісе Scientific Reports. Чарапы ўзростам блізу 7 тысяч год тым часам пацвердзілі сваю «сабачасць».

Такім чынам, мяркуе біёлаг, чалавек даволі хутка прыручыў сабак. Але непасрэдна ваўкоў так хутка прыручыць не атрымалася бы.

«Ваўкі — надта небяспечныя жывёлы, каб мэтанакіравана прыручыць іх, — мяркуе Дрэйк. — Хутчэй за ўсё, нейкі незнаёмы нам прадстаўнік псовых некалькі пакаленняў жыў побач з людзбмі».

Менавіта дробныя псовыя, а не вялікія небяспечныя ваўкі прыбіліся да людзей, кажа біёлаг. І адбылося гэта не ў палеаліт, а ўжо ў неаліт (10-2 тысячы год да н.э.).

Большая частка даследаванняў прызнае чарапы з Гое і Елісеевічаў сабачымі і нават апісвае функцыі сабак у верхнім палеаліце: дапамога на паляванні, удзел у войнах, выкарыстанне ў якасці ўючных жывёл. Дрэйк і калегі сцвярджаюць, што раней выкарыстоўваліся некарэктныя методыкі аналізу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?