Elysia chlorotica. Фота: Patrick Krug

Elysia chlorotica. Фота: Patrick Krug

Слімак харчуецца водарасцямі Vaucheria litorea. Яшчэ ў 1970-х навукоўцы заўважылі, што ён не ператраўлівае хларапласты, а ўключае іх ва ўласныя стрававальныя клеткі. У складзе слімака клеткі працягваюць фотасінтэз і выпрацоўваюць вугляводы і тлушчы.

Жывёла фактычна пераходзіць да расліннага ладу жыцця, калі паглынае дастаткова водарасцяў.

Хларапласты ў целе слімака працуюць да 9 месяцаў — значна долей, чым у складзе водарасцяў. Elysia chlorotica вяртаецца да звыклага для жывёл спосабу харчавання толькі ў доўгай цемры, ад якой хларапласты хутка гінуць.

Доўгае жыццё хларапластаў насцярожыла даследчыкаў: сама жывёла не можа іх вырабляць, значыць, павінна нейкім чынам падтрымліваць іх у належным стане. Высветлілася, што слімак «рамантуе» хларапласты з дапамогай энзіму, для выпрацоўкі якога спатрэбілася бы незвычайная змена ў ДНК.

Каб «рамантаваць» хларапласты, слімакі запазычылі ў раслін ген prk, які стаў перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Навукоўцы злавілі на «крадзяжы» генаў раслінападобную жывёлу: яны знайшлі слімака, які не харчаваўся водарасцямі Vaucheria litorea, увялі яму сінтэтычны аналаг гену і праназіралі, што штучна створаны ген дасканала паклаўся на храмасому жывёлы. Даследчыкі называюць выпадак Elysia chlorotica «натуральнай геннай тэрапіяй» і дадаюць: «Такі механізм не мусіў працаваць, але вось ён і вось яго выдатны вынік».

***

Не толькі жывёлы падглядаюць за раслінамі, але і расліны — за жывёламі. Напрыклад, некаторыя расліны сямейства расіцавых «кусаюцца». Лісты расліны, абкружаныя вострымі шыпамі, змыкаюцца, калі ў іх трапляе насякомае. Расліна ператраўлівае насякомае і такім чынам харчуецца. Але насякомаядныя расліны не «крадуць» гены ахвяр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?