Жанр: фантастыка, фэнтэзі, баевік
Рэжысёр: Эндзі Вачоўскі, Лана Вачоўскі
У ролях: Чэніг Татум, Міла Куніс, Шон Бін, Эдзі Рэдмэйн, Дуглас Бут, Тапен Мідлтан, Нікі Амука-Бёрд, Крысціна Коул.
ЗША, 127 хв.
Адзнака: 7 з 10.

Каля 100 тысяч гадоў таму планета Зямля была заселеная наймагутнейшай дынастыяй Сусвету.

Цяпер дынастыя Абрасаксаў мае тры спадчыннікі, аднаму з іх — Балему — належыць Зямля. Але ў Чыкага простая прыбіральшчыца па імені Юпітэр валодае ДНК-кодам, які аднаўляе код маці спадчыннікаў, і, паводле ўсіх законаў, планета павінна належаць ёй. Каб Зямля засталася ў Балема, Юпітэр павінна памерці. Але на дапамогу дзяўчыне прыходзіць генетычна зменены чалавек-воўк, былы салдат Кейн.

Брат і сястра Вачоўскі (трылогія «Матрыца», «Воблачны атлас», 2012) стварылі новы фантастычны блакбастар па ўласным сцэнары.

У стужцы прысутнічаюць як і самапаўторы з папярэдніх твораў культавых рэжысёраў, так і цытаты з класічных фантастычных фільмаў. Гісторыя Папялушкі пераіграная на новы лад — у маштабах Сусвету, дададзеныя новы антураж і этычныя праблемы.

Рэч у тым, што такіх планет, як Зямля, шмат, а людзей выкарыстоўваюць як матэрыял для «жніва» дзеля атрымання субстанцыі для захавання вечнай маладосці кіруючай дынастыі. Гэта драма сусветных маштабаў уразіць Юпітэр найбольш — яна будзе імкнуцца захаваць Зямлю і сваю сям'ю.

Культура іншапланетнай цывілізацыі, міжзоркавыя пералёты і бойкі традыцыйна ўражваюць сваім маштабам.

Не хапае грунтоўна выкладзенага сюжэту і глыбокага філасофскага складніка, якія раней адрознівалі творы Вачоўскі і выводзілі іх на новы ўзровень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?