Спэцназаўцы правяраюць рэчы ў маладых людзей, што прыйшлі на каток да Палацу спорту. Некаторых адводзяць у аўтазак. На дадзены момант затрыманыя шэсьць чалавек. Сярод затрыманых Людвіся Атакулава, Кацярына Краснова, Кася Галіцкая. Паводле словаў Паўла Севярынца, затрыманых адвозяць у РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы. Павал мяркуе, што маладафронтаўцаў помсьцяць за актыўнасьць падчас акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня і нэўтралізуюць перад акцыяй 21 студзеня.

Сёньня, 16 студзеня, праводзіцца традыцыйны Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0