Журналісты незалежнага сайта «Наш Магілёў» сабралі больш за тысячу подпісаў дзеля адбудовы адной з чатырох некалі існаваўшых магілёўскіх брамаў — Дубровенскай.

На яе месцы цяпер пустка і адбудаваць яе, на думку журналістаў, не ўяўляе вялікіх цяжкасцяў. Ініцыятары збору подпісаў лічаць, што вяртанне архітэктурнай славутасці будзе падарункам гораду.

«Узнаўленьне брамы не вымагае вялікіх сродкаў, — кажа адзін з ініцыятараў звароту да ўлады Ігар Барысаў, — Збудаванне не складанае ў архітэктурным плане. Пляцоўка вольная для яе. Можна правесці археалагічныя раскопкі, каб вызначаць дакладнае яе месцазнаходжанне».

На думку Барысава, адроджаная брама можа стаць адным з сімвалаў Магілёва і напамінам пра існаванне ў горадзе замка.

«Кіраўнік горада Уладзімір Цумараў звяртаўся да магілёўцаў, каб яны падавалі свае прапановы, якой яны бачаць плошчу Славы. І вось наша прапанова — Дубровенская брама. Яна стане неад’емным атрыбутам самай старой гарадской плошчы. І калі цяпер прынята ўсе ініцыятывы дапасоўваць да гадавіны перамогі ў Другой сусветнай вайне, то адбудаваная брама будзе падарункам гораду і гараджанам да гэтай даты».

Кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін кажа: тое, што зрабілі журналісты можна параўнаць толькі са зборам подпісаў дзеля адбудовы ратушы. За яе падпісалася багата магілёўцаў і знішчаную ратушу вярнулі з нябыту. «Цяпер ніхто ня ставіць пад сумнеў, што ратуша патрэбна. Тое ж будзе і з брамай»,— перакананы Ігар Пушкін.

Узведзеная яна была непадалёк ад Гандлёвай плошчы і была часткай абарончых збудаванняў гораду. Цяпер Гандлёвая плошча называецца плошчай Славы з адбудаванай гарадзкой ратушай. 

Да сёння захаваўся завулак Брамны.

Да сёння захаваўся завулак Брамны.

У Магілёве акрамя Дубровенскай былі Каралеўская, Алейная ды Ветраная брамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?