У ДТЗ у Віцебскім раёне загінулі тры чалавекі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

6 лютага каля 22.00 кіроўца аўтамабіля «Аўдзі-100» на аўтадарозе Віцебск—Сянно ў аграгарадку Ноўка Віцебскага раёна не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва.

У выніку машына загарэлася. Кіроўца і два пасажыры загінулі на месцы здарэння.

Віцебскім раённым аддзелам СК распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?