Ганс-Ёхэн Шміт

Беларускія ўлады далі дазвол на працяг працы ў Менску офісу АБСЭ. Пра гэта сёньня паведаміў пасол Германіі Гебхардт Вайс у інтэрвію, якое было разасланае нямецкай амбасадай.

Офіс АБСЭ надалей будзе працаваць пад кіраўніцтвам нямецкага дыплямата. Называецца прозьвішча Ганса-Ёхэна Шміта, які можа заняць гэтую пасаду ўжо ў лютым. Раней ён працаваў консулам Нямеччыны ў Санкт‑Пецярбурзе і Казахстане, а таксама намесьнікам пасла ва Ўкраіне.

Раней менскі офіс АБСЭ ўжо ўзначальвалі два немцы — Ганс‑Георг Вік і Эбэрхард Хайкен, а таксама швэд Оке Пэтэрсан, які зьехаў зь Беларусі сёлета летам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?