Юрась Беленькі заявіў, што будзе абскарджваць рашэнне Ленінскага раённага суда Мінска. Суддзя Марына Запаснік паінфармавала органы апекі і папячыцельства пра неабходнасць кантролю за становішчам дзяцей у сям’і намесніка старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ.

У Юрася Беленькага— адна дачка, якая добра вучыцца ў гімназіі, наведвае мастацкую школу і студыю танцаў.

Палітык заяўляе пра палітычны пераслед, бо менавіта гэтая суддзя займалася яго адміністрацыйнай справай, звязанай з арганізацыяй мітынгу памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрошчы Лошыцы: «Гэтая пастанова суда незаконная. Мы будзем звяртацца ў пракуратуру, каб яна была адменена. Ну і каб у дачыненні да суддзі, якая вынесла незаконную пастанову, былі ўчыненыя дзеянні пракурорскага рэагавання», — кажа Беленькі.

Акцыя памяці рэпрэсаваных у Лошыцы прайшла летась у лістападзе і была дазволена ўладамі. Аднак Беленькага прыцягнулі да адказнасці і аштрафавалі на 4,5 мільёна рублёў, абвінаваціўшы ў тым, што ён нібыта не забяспечыў бяспеку ў час мерапрыемства. Палітык сваёй віны не прызнаў і падаў скаргу на прысуд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?