За падзеннем Аляксандра ў Новаалтайску назіралі з дзясятак аператараў і нават міліцыя. Але за тое, што хлопец падпаліў сябе і саскочыў з даху жылога дому, яго не адаслалі ў «вар'ятню» і нават не затрымалі — адно пераканаліся, што здаровы, ды павіншавалі. Не знайшлося артыкула, па якім яго затрымаць.

Ад смерці, якая здаецца непазбежнай у такім выпадку, каскадзёра ўратаваў глыбокі сумёт. А таксама досвед — ён з’яўляецца заснавальнікам экстрэмальнага руху «Дамінаванне, бясстрашша, адрэналін», аднойчы ўжо скочыў з 5 паверха.

Відэа ад першай асобы для моцных духам:

Скачок прайшоў не дасканала, піша Lifenews. Аляксандр не здолеў згрупавацца і атрымаў сур’ёзныя траўмы, пашкоджанні ўнутраных органаў і ўдар лёгкага.

Але Аляксандр не паказваў болю адразу па скачку. «Зверху я адчуў вастрату жыцця. Усё-такі жыццё цудоўнае», — казаў ён адразу па тым, як яго адкапалі са снегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?