Супрацоўнік Маскоўскага патрыярхата Яўгеній Петрын арыштаваны паводле абвінавачвання ў дзяржаўнай здрадзе. Яго падазраюць у перадачы сакрэтных звестак спецслужбам ЗША.

Прэс-сакратар Лефортаўскага суда Масквы Юлія Скотнікава паведаміла, што справай Петрына займаецца ФСБ.

Паводле інфармацыі LifeNews, Петрын працаваў у аддзеле знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхата і на пасадзе меў кантакты з замежнікамі. Ён выйшаў на людзей, якіх западозрыў у шпіянажы на карысць ЗША, і пачаў перадаваць ім звесткі аб дзейнасці царквы, каб выклікаць іх давер.

Петрын сцвярджае, што ўсю інфармацыю ён браў у адкрытых крыніцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?