Галоўная каталіцкая сьвятыня Беларусі — архікатэдра Найсьвяцейшай Марыі — 10 сьнежня адзначыла чарговы этап адбудовы. У прысутнасьці шматлікіх гасьцей быў каранаваны абраз Імя Марыі Беззаганна Зачатай. Сьвяточную Імшу, падчас якой каранавалі абраз, а таксама асьвяцілі рэканструяваны аўтар і новыя арганы, атрыманыя ў падарунак ад епіскапату Аўстрыі, вёў кардынал Казімер Сьвёнтак разам з аўстрыйскім біскупам Эганам Капэляры.

Звычай каранаваць абразы ўзьнік у ХVІ ст., яшчэ праз стагодзьдзе Папамі быў зацьверджаны спэцыяльны абрад каранацыі. З таго часу карануюць абразы, якія маюць багатую і праслаўленую шматлікімі цудамі гісторыю. Менскі абраз ня мае пакуль доўгай гісторыі і прыкладаў цудатворнасьці. Тым не менш, асьвячаючы ікону на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, Ян Павал ІІ выказаў жаданьне, каб ён быў каранаваны. Каталікі бачаць у гэтым «знак даручэньня Касьцёлу ў Беларусі і ўсяго нашага народу апецы Багародзіцы.

Урачыстая падзея сабрала ў катэдры мноства вернікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі ўладаў і дыпляматычнага корпусу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?