Кожны з нас чуў, што мозг старэе, прычым пачынаецца гэта ўжо пасля 20 з нечым год. Доктар Фларыян Курт з Brain Mapping Center універсітэта Лос-Анджэлеса сцвярджае, што людзі, якія практыкуюць медытацыю, у меншай ступені сутыкаюцца з гэтай праблемай.

favim.com

favim.com

Медытацыя здаўна прызнаная карыснай для здароўя як псіхічнага, бо змяншае трывожнасць, праявы дэпрэсіі і іншыя псіхалагічныя сімптомы, так і фізічнага. Мінулыя даследаванні выявілі, што медытацыя стымулюе кагнітыўныя функцыі – памяць, увагу, хуткасць апрацоўкі інфармацыі. У апошнім даследаванні д-р Курт і яго калегі задаліся мэтай паглядзець, ці ёсць сувязь паміж медытацыяй і колькасцю шэрага рэчыва, што магло б дапамагчы растлумачыць папярэднія вынікі.

Даследаваліся каля 100 чалавек ва ўзросце ад 24 да 77 год, палова з якіх практыкавала медытацыі цягам 4-46 год, а другая палова ніколі не займалася медытатыўнымі практыкамі. Па выніках МРТ мозга выявілася, што страты шэрага рэчыва ў розных абласцях мозга значна меншыя ў тых, хто практыкаваў медытацыі, параўнальна з кантрольнай групай.

«Натуральна, на старэнне мозга ўплываюць і іншыя фактары — ад генетыкі да стану экалогіі ды шкодных звычак. Але ў любым выпадку, такі феномен патрабуе глыбокіх даследаванняў, бо паказвае адзін са шляхоў запавольвання старэння мозга», — каментуе вынікі доктар Эйлін Ладэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?