У славутага робата-насільшчыка BigDog з’явіўся малы брат па імені Spot. Невялікі робат прызначаны для разведкі, дапамогі ратавальнікам у пошукавых аперацыях, а таксама іншых выпадкаў, калі «Вялікі кіберпёс» будзе надта вялікім.

Spot — самы малы робат у арсенале Boston Dynamics, ён важыць усяго 72 кг супраць 110 кг у BigDog.

Робат умее не толькі хутка хадзіць па няроўных паверхнях, але і трымаць раўнавагу ў цяжкіх умовах. Гэта на відэа дэманструюць супрацоўнікі Boston Dynamics — як бы Спота не штурхалі, ён стаіць на чатырох нагах.

***

Boston Dynamics была створаная ў 1992 годзе з групы інжынераў Масачусэцкага тэхналагічнага інстытута. Найбольш вядомая па робаце BigDog, створаным па замове DARPA для вайсковых мэтаў. У снежні 2013 года кампанію набыў інтэрнэт-гігант Google.

Глядзіце таксама: У ЗША стварылі электрычнага робата-ката

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?