Таймер

Проста ўвядзіце ў пошукавым радку «Timer» і патрэбную колькасць часу. Праўда, з беларускай мовай не працуе. І старонку нельга закрываць. Але проста і зручна, па заканчэнні часу будзе гукавы сігнал.

Lego

Пагуляйце ў Lego у вашым браўзеры Chrome. Упішыце адрас buildwithchrome.com, абярыце мапу і гуляйцеся. Гэта праўда забаўна.

Сапраўдныя мапы

Мапа, знаёмая нам са школы, істотна скажае свет і наша ўяўленне аб яго памерах. Мапы Гугл у гэтым сэнсе лепш, але і яны не ідэальныя. А каб лепш арыентавацца ў сапраўдных памерах краін і кантынентаў, ёсць гульня-пазл. Знайдзіце Аўстралію:)

 

Google Sky

Уводзіце google.com/sky  і адпраўляецеся ў касмічнае падарожжа проста ў вашым браўзеры. Усё навукова выверана. І вось тут — наша галактыка.

Змейка ў Ютуб

Доўга грузіцца відэа? Зарубіцеся ў змейку. Відэа на паўзу і адначасовае націсканне стрэлак улева і ўверх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?