«На жаль, вырашэнне заняла больш часу, чым чакалася, у сілу складанасці дыягностыкі сістэм, якія адказваюць за прадастаўленне сэрвісаў абанентам, у прыватнасці канфігурацый праграмнага забеспячэння Firewall, дзе быў выяўлены збой», — пракаментаваў Гельмут Дуз, генеральны дырэктар velcom.

Ад ранку ў абанентаў velcom узнікалі праблемы з доступам да інтэрнэту, а таксама паслугамі па USSD-кодах. Сайт аператара быў часова недасяжны. З 15:30 пачалося паэтапнае падключэнне да паслугі перадачы звестак. Тэхнічныя спецыялісты velcom працягваюць маніторынг працы сеткі.

«Мы прыносім прабачэнні ўсім кліентам, якія сутыкнуліся з дадзенай праблемай.

Абаненцкая плата карыстальнікам па прадуктах з мабільным інтэрнэтам за сённяшні дзень будзе вернутая»,

— абяцае Дуз.

Акрамя таго, аператар абяцае прадстаўляць інфармацыю пра знойдзеныя прычыны інцыдэнту і меры па прадухіленні яго паўтарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?