«Ад Папаснай да Дэбальцава ні метра зямлі пуцінскія бандыты не атрымалі пакуль, на гэтую гадзіну», — напісаў у сябе ў Фэйсбуку ўкраінскі лейтэнант-танкіст, а ў мірным жыцці — фермер з-пад Днепрапятроўска Аляксей Чабан.

Чабан ваюе ў раёне Дэбальцава. Ён атрымаў вядомасць, калі адпусціў экіпаж падбітага ім расійскага танка і адправіў адкрыты ліст пра гэта маці аднаго з баевікоў, які пакінуў свой мабільнік у баявой машыне.

«Захапілі Логвіна, перакрылі дарогу на Дэбальцава, — піша Чабан, — тыпу акружылі. Але там цяпер такое пекла для іх, што не пратрымаюцца яны доўга. У нас усё нармальна. Сёння практычна не бамбілі. Мы суткі спім…» — падсумоўвае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0