president.gov.ua

president.gov.ua

Гэтай ноччу прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка наведаў горад Краматорск Данецкай вобласці, які 10 лютага абстралялі баевікі, у выніку загінулі 16 чалавек, больш за 60 былі параненыя. Кіраўнік дзяржавы агледзеў месца трагедыі і наведаў параненых у выніку ракетнага абстрэлу, паведамляе яго прэс-служба.

«Гэта доказы прымянення касетных боепрыпасаў супраць цывільнага насельніцтва горада Краматорск, у самым яго цэнтры. У мяне ў руках элемент касетнага боепрыпасу «Смерч», які мае радыус прымянення да 90 км. Нелюдзі выкарыстоўваюць супраць цывільнага насельніцтва касетныя боепрыпасы. Гэтыя доказы будуць выкарыстаны, у тым ліку і мной, у Мінску і ў Радзе Еўрапейскага Саюза», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

У час наведвання гарадской бальніцы, у які знаходзяцца пацярпелыя, Парашэнка, у прыватнасці, сказаў: «Тут у палаце ляжыць маленькі хлопчык 3 гадоў. Яму добрыя дактары выратавалі жыццё і выратавалі руку, якая была амаль адарваная. А яго мама загінула, прыкрыўшы яго сваім целам. Хлопчыку ўсяго тры гады і ён пра гэта яшчэ не ведае… ».

«Мы патрабуем міру без якіх-небудзь умоў. Мы патрабуем спыніць агонь, вывесці замежныя войскі, зачыніць мяжу. Ім няма, што тут рабіць. У нас няма ніякага канфлікту. Мы знойдзем кампраміс унутры краіны.

Мы павінны абараніць мір, абараніць спакой горада Краматорск, павінны абараніць Украіну. І менавіта таму я еду ў Мінск, каб неадкладна, безумоўна, без якіх-небудзь умоў спыніць агонь і пачаць палітычны дыялог. Мы самі разбярэмся», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У час рабочай паездкі Пятра Парашэнку суправаджаў вядомы французскі грамадскі дзеяч, рэжысёр, пісьменнік і філосаф Бернар-Анры Леві, які быў шакаваны ўбачаным у Краматорску.

Візіт Пятра Парашэнкі ў Краматорск завяршыўся 11 лютага каля 2:00 ночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?