Пераможца з Карэі

Дзяўчына з Расеі

Прадстаўніца Літвы

Беларуска Аніськова

Беларуская ўдзельніца «Форд Супермадэль свету‑2008» Дар’я Аніськова не ўвайшла ў лік пераможцаў конкурсу, паведаміў кіраўнік «Студыі моды Сяргея Нагорнага» Сяргей Нагорны.

Нагадаем, фінал конкурсу «Форд Супермадэль свету‑2008» прайшоў 16 студзеня ў Нью‑Йорку. Па мінскім часе конкурс завяршыўся каля 4‑х гадзін раніцы 17 студзеня. Беларусь прадстаўляла 15‑гадовая школьніца, мадэль «Студыі моды Сяргея Нагорнага» Дар’я Аніськова.

Права прадстаўляць краіну на міжнародным конкурсе яна атрымала, стаўшы пераможцай беларускага фіналу конкурсу «Форд Супермадэль свету» 13 лістапада мінулага года.

Як паведаміў С.Нагорны, першае месца на конкурсе «Форд Супермадэль свету‑2008» заняла прадстаўніца Карэі Сэю Юн, другое — дзяўчына з Расіі Натальля, трэцяе — з Літвы Віліта.

«Мабыць, былі больш дастойныя кандыдатуры», — пракаменціраваў выступленне беларускай удзельніцы С.Нагорны.

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 52 дзяўчыны з розных краін. У якасці ўзнагароды пераможцам даецца магчымасць заключыць кантракты з мадэльным агенцтвам «Ford Models».

У 2006 годзе тытул «Супермадэль свету» ў Нью‑Йорку заваявала 11‑класніца мінскай гімназіі Кацярына Даманькова. У 2007 годзе 15‑гадовая беларуская школьніца Вікторыя Махота заняла ў гэтым прэстыжным конкурсе другое месца.

Конкурс «Супермадэль свету» праводзіцца мадэльным агенцтвам «Ford Models» з верасня 1980 года. Згодна з умовамі конкурсу, удзельнічаць у ім могуць дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 20 гадоў, якія маюць рост ад 174 да 180 см. Пры гэтым кандыдаткі могуць быць або мадэлямі‑пачаткоўцамі, або мець вопыт працы не больш за два гады.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0