Працэс ратацыі кіруючых кадраў у Беларусі будзе прадоўжаны. Аб гэтым паведаміў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы Мікалая Дамашкевіча на пасадзе Кіраўніка спраў прэзідэнта Беларусі.

«Перад намі стаяць сур’ёзныя задачы. Улада не павінна быць раз і назаўсёды застылай. Таму будуць праводзіцца змяненні, адпаведныя ратацыі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «ва ўладзе на пасады павінны прыйсці ініцыятыўныя людзі, якія добра сябе зарэкамендавалі». Кадравыя перастаноўкі — гэта натуральны працэс, і з гэтага не трэба рабіць нейкую надзвычайную падзею, дадаў прэзідэнт.

Экс-кіраўніку спраў прэзыдэнта Аляксандру Кулічкова прапанавана высокая пасада ў «саюзнай дзяржаве».

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0