Псіхасацыяльнае анкетаванне сярод школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў на схільнасць да алкаголю, наркотыкаў і іншых псіхаактыўных рэчываў правядуць у некаторых установах адукацыі Мінска ў сакавіку.

Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна Рысявец.

«У эксперыментальным рэжыме ў сакавіку правядуць анкетаванне на базе асобных устаноў адукацыі. Гэта будзе зроблена для таго, каб выявіць нейкія праблемныя моманты і ліквідаваць іх да этапу масавага ўкаранення тэставання», — сказала Ганна Рысявец.

Яна адзначыла, што мэтай псіхасацыяльнага анкетавання з'яўляецца выяўленне тых, хто схільны да адыктыўных паводзін, гэта значыць можа прызвычаіцца да наркотыкаў або алкаголю. У выпадку неабходнасці пасля анкетавання можа праводзіцца медагляд.

Як адзначылі спецыялісты, работа, накіраваная на прафілактыку наркаўжывання, павінна праводзіцца не толькі з дзецьмі, але і з бацькамі. Часта дарослыя не ўяўляюць маштаб праблемы, лічачы, што курэнне так званай траўкі з'яўляецца простым свавольствам. Супрацоўнічаюць органы ўнутраных спраў і з установамі адукацыі. Так, у 2014 годзе з устаноў адукацыі сталіцы паступіла 93 інфармацыі аб непаўналетніх, якія ўжываюць і распаўсюджваюць псіхаактыўныя рэчывы, з іх 62 пацвердзіліся. 

У 2014 годзе на ўлік у Мінскі наркалагічны дыспансер з дыягназам «наркаманія» пастаўлена 1370 чалавек, у тым ліку 188 падлеткаў. Усяго на ўліку стаяць 6435 дзяцей. З-за «міксавай» праблемы ў мінулым годзе больш як у 1,5 раза павялічылася колькасць прыцягнутых да адказнасці непаўналетніх, а таксама навучэнцаў і студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?