Музыка1818

Андрэй Макарэвіч падрыхтаваў Пуціну ў Мінску своеасаблівы сюрпрыз

Музыка прыехаў у нашу сталіцу запісваць песню па-беларуску.

Выступ Андрэя Макарэвіча ў мінскай кавярні «Лофт» 11 лютага быў экспромтам. «Нават гітара чужая», — прызнаваўся славуты расійскі рок-музыкант.

Розгалас пра акустычны выступ Макарэвіча быў мінімальны, але перад пачаткам каля ўваходу ў клуб стаяла чарга ў сто чалавек.

Паслухаць Макарэвіча прыйшлі жонкі палітвязняў —

Марына Адамовіч і Мілана Міхалевіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Анатоль Івашчанка, Віталь Рыжкоў. «Карацей усе, хто не трапіў на сустрэчу ў Палац незалежнасці», — жартавалі слухачы.

Панаваў дух напаўлегальнага «кватэрніка».

Большасць слухала Макарэвіча стоячы – такой колькасці народу не было дзе развярнуцца ў кавярні з стойкай пасярэдзіне, нешматлікімі фатэлямі і маленькай сцэнай у самым дальнім куце, ля кухонных дзвярэй.

Праз натоўп слухачоў час ад часу прасочваліся афіцыянты з падносамі, бармэн час ад часу круціў машыну для колкі лёду, якая проста пякельна грукатала.

Праграмы не было, Макарэвіч на аркушы меў спіс песень, з якіх ён выбіраў дарэчную на дадзены момант.

Славутых хітоў «Машины» спяваў мала, больш было новых песень, за якія яго цкуюць адэпты «русского міра».

«Разговор с соотечественником», «К нам в Холуево приезджает Путин» выклікалі авацыю. Увогуле, пра вайну ва Украіне, здушэнне свабоды і наступ коснасці ў Расіі Макарэвіч больш спяваў, чым гаварыў.

А сённяшні прыезд Пуціна ў Мінск быў асноўнай тэмай пытанняў «з залы» і жартаў.

«Ці праўда, што Вы з Пуціным памірыліся і ляцелі ў Мінск адным самалётам?» – пыталіся чытачы ў запісцы.

Макарэвіч залівіста засмяяўся, чытаючы. І паіранізаваў, што з Пуціным асабіста ён не сварыўся, а ў Мінск яны ляцелі рознымі самалётамі – «кожны… сваім».

«У мяне ўся радня па лініі бацькі – з Беларусі, з Заходняй Беларусі», — падкрэсліваў Макарэвіч,

адказваючы на пытанне пра ўражанні ад нашай краіны. І палічыў дарэчным сказаць пра прыроду. «Каб пабачыць тое, што ў вас ёсць за 5 км ад горада, у Расіі трэба ехаць 80. І то будзе ўсё загажана». Чаму так? Ён тлумачыў гэта менталітэтам качэўніка, які ёсць у генах расейцаў: «Качэўнік гадзіць без жалю — ён заўтра сядзе на каня і з’едзе ў іншае месца. У вас гэтага няма. Беларусы ў гэтым сэнсе большыя еўрапейцы».

Не абышлося і без заўвагі з залы за тое, што музыка казаў «Беларусія», а не «Беларусь».

Макарэвіч спрабаваў інтэлігентна адбівацца: маўляў, нічога абразлівага не ўкладаў, проста так прывык і ўвогуле англічане не просяць называць іх краіну «Інгланд». З залы пачулася: «А мы Вас просім!» «Ну, калі вам ад гэтага будзе лепей…» — паклаўшы руку на сэрца, згадзіўся музыка.

Макарэвіч быў проста і някідка апрануты — у цёмна-сіні швэдар і джынсы, каротка пастрыжаны — без кучараў і вусоў-«стрэлак», якія насіў нейкі час. «Выдатна выглядаеце!» — пісалі кампліменты ў запісках. Ён пагаджаўся: ну так, вядома, нашмат лепей, чым у сюжэтах НТВ.

Пасля канцэрта была авацыя і «Костер», выкананы на біс. Маўляў, не ўсё яшчэ страчана. Як ён там казаў сёння — «каб я не меў надзеі, я б займаўся чымсьці іншым».

Што ж рабіў лідар «Машины времени» ў Мінску?

Паводле нашых звестак, ён запісваў на адной з прыватных мінскіх студый песню па-беларуску для праекта «Тузін. Перазагрузка», які ладзяць партал «Тузін гітоў» і грамадская кампанія «Будьма беларусамі». Якую песню? «Будзе сюрпрыз», — кажа дырэктар «Тузіна» Сяргей Будкін.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят4

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо зрабілі чатыры ўмацаваныя раёны3

У расійскім МЗС патлумачылі, з якой пазіцыяй Пуцін паедзе на Аляску5

У Польшчы трох беларусаў судзяць за падпалы гандлёвых цэнтраў4

На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак3

«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак1

У каталіцкую духоўную семінарыю ў Гродне сёлета паступіла рэкордная колькасць хлопцаў. Чвэрць — з усходніх абласцей1

ЗША працуюць над месцам сустрэчы Трампа, Пуціна і Зяленскага ў канцы наступнага тыдня

У Лельчыцах мужчына захацеў ашчадзіць на корме для сабак і моцна памыліўся1

«Вялікая савецкая армія перамагае малую савецкую армію». УСУ сталі прайграваць на полі бою пасля вяртання да старых практык10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят4

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць