Скандальны матэрыял пра транссэксуалаў знік з сайта газеты «Вячэрні Магілёў». Таксама недаступнай стала не менш востры і спрэчны артыкул пад загалоўкам «Снятся людям иногда голубые города. Соберутся голубые и уедут навсегда». Галоўная рэдактарка «Вячоркі» Надзея Леўчанка патлумачыла сітуацыю.

Паводле яе слоў, у дадзены момант ствараецца новы сайт, адбываецца рэарганізацыя старога, таму архіў публікацый часткова недаступны. Абодва матэрыялы адносяцца да розных выпускаў газеты — №7 і №136, і да астатніх тэкстаў нумароў доступ ёсць. Надзея Леўчанка сказала, што ўсё гэта звязана з рэарганізацыяй рэсурсу.

«Матэрыялы стануць даступныя, калі мы скончым працу над сайтам. Мы робім яго сваімі сіламі, таму дакладных тэрмінаў, калі рэарганізацыя скончыцца, няма», — падкрэсліла яна. Суразмоўца таксама дадала, што новая версія сайта стане больш прывабнай вонкава і зменіцца ўнутрана.

Нагадаем, публікацыі газеты пра транссэксуалаў і развагі пра гей-культуру, гей-супольнасці выклікалі шырокі рэзананс у грамадстве і медыя-асяроддзі. У дачыненьні да суддзі Магілёўскага раённага суда Станіслава Леўчанкі, які залішне «шчыра» распавёў выданню «Вячэрні Магілёў» пра суд над транссэксуалам, праводзіцца дысцыплінарная праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?