13.02.2015 / 14:56

Кампазітар Алег Моўчан падаў у суд на вакалістку Naka 29

Спявачка Настасся Шпакоўская атрымала позву ў Вярхоўны суд за выкананне «Малітвы».

Алег Моўчан заяўляе аб парушэнні выключнага права на аб’ект аўтарскага права ў позве, што атрымала вакалістка Naka Настасся Шпакоўская, распавядае Tuzin.FM.

Naka на прэзэнтацыі «Re:Песьняры». Фота: Павел Аксіновіч, 21.by

«Малітву» на словы Янкі Купалы і музыку Алега Моўчана, што ўваходзіла ў рэпертуар «Песняроў», яе гурт выканаў на канцэрце-прэзентацыі праекту «Re:Песьняры». Моўчан не прыняў варыянт гурта і забараніў выкарыстоўваць трэк. Песня не ўвайшла ў складанку, але на прэзентацыі была выкананая ў знак павагі да творчасці Купалы і «Песняроў».

Арганізатар канцэрту і прадзюсар праекту Сяргей Будкін сплаціў праз Цэнтр абароны інтэлектуальнай уласнасці вызначанае законам аўтарскае ўзнагароджанне за выкананыя на канцэрце творы, у тым ліку за «Малітву». Але тое не задаволіла Моўчана, ён таксама адмовіўся прымаць 2,5 млн рублёў — суму, роўную чыстаму прыбытку з канцэрту.

Памер шкоды Моўчан тады вызначыў у 57 млн беларускіх рублёў. Па абмене прапановамі бакі не сышліся на ўрэгуляванні спрэчкі.

Заяву ў суд кампазітар накіраваў на адрас не арганізатара, а непасрэдна выканаўцы. Цяпер ён патрабуе 18 млн за парушэнне аўтарскіх правоў і скажэнне мастацкай задумы.

Размова спявачкі з судовай калегіяй пройдзе 19 лютага. Настасся не стала каментаваць падзею да кансультацыі з юрыстам.

Аляксандр Арсёнаў

0
Алег / Адказаць
13.02.2015 / 15:09
Моўчан, я рэальна Вас ня ведаю. А Naka - ведаю. Адна песьня "Клочьями" чаго каштуе...парву за яе. Вот остыла кровь Клочьями снов Больше не буду. Мне не нужно вновь Эта любовь, была как чудо.
0
знаёмы / Адказаць
13.02.2015 / 15:13
парушенне аутарских прау . ничога не зробишь.
0
Яська-гаспадар з-пад Вільні / Адказаць
13.02.2015 / 15:19
Ну гэта яшчэ трэ удакладніць, ці мае спадар Маўчан аўтарскія правы... Цікава будзе.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру