РФ і Пуцін ніколі не будуць выконваць ніякія дамоўленасці, адзначыў сёння у сваім Facebook кіраўнік украінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Правы Сектар» Дмытро Яраш, каментуючы вынікі перамоў у Мінску.

Яраш, які папраўляецца пасля ранення (у чорным швэдары ў цэнтры), на адной з баз ПС 9 лютага. Фота з фэйсбука

Яраш, які папраўляецца пасля ранення (у чорным швэдары ў цэнтры), на адной з баз ПС 9 лютага. Фота з фэйсбука

У той ж час Яраш заявіў, што не варта паддавацца песімізму адносна перамоўнага працэсу.

«Прэзідэнт Украіны робіць на міжнароднай арэне ўсё магчымае, не трэба крычаць пра капітуляцыю… Я б параіў Пятру Аляксеевічу ўсё ж спрабаваць далучыць да перамоў ЗША і Вялікабрытанію. Гэтыя дзяржавы, у адрозненні ад Францыі і Нямеччыны, праводзяць паслядоўную антыкрамлёўскую палітыку», — напісаў лідар самай буйной арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

Яраш узначальвае таксама Добраахвотніцкі украінскі корпус Правага Сектару (ДУК ПС), які, згодна з ягонымі заявамі на гэтым тыдні, дасягнуў колькасці ў 10 000 чалавек у ягоных баявых і рэзервовых адзінках.

Адносна сітуацыі на фронце ён, маючы на ўвазе баі пад Дэбальцавам, дзе расійскія баевікі не першы тыдзень спрабуюць узяць украінцаў у атачэнне, зазначыў, што, магчыма, не варта трымацца за вызначаныя палітыкамі пункты на мапе.

«У сучаснай вайне неабходны пастаянны манеўр сіламі і сродкамі… Трэба было даўно падрыхтаваць скарачэнне лініі фронту і ў выпадку пагрозы атачэння адвесці нашы войскі», — зазначыў Яраш.

Ён таксама выказаў спадзяванне, што ўкраінскія ўлады не мелі на ўвазе часткі ДУК ПС і іншыя неафіцыйныя ўкраінскія баявыя атрады, калі падпісваліся пад пунктам пра «раззбраенне незаконных фармаванняў» у Мінску, і ў адваротным выпадку гэта будзе граць на руку Пуціну і дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?