Жыхарка Жабiнкi на чыгуначным пераездзе хацела праскочыць на чырвонае святло, якое папярэджвае аб наблiжэннi цягнiка… Машыну працягнула па рэйках некалькi кiламетраў.
i засталася без машыны, добра яшчэ, што жывой. Жыхарка Жабiнкi на чыгуначным пераездзе хацела праскочыць на чырвонае святло, якое папярэджвае аб наблiжэннi цягнiка. Але на самiм пераездзе машына нечакана заглохла, i тут жа паказаўся цеплавоз.
Жанчына выскачыла з аўтамабiля. На яе знакi машынiст адрэагаваць не мог, бо састаў рухаўся з хуткасцю больш за сто кiламетраў у гадзiну. І машыну працягнула па рэйках некалькi кiламетраў. Вядома, «Форд» пасля такога «марафону» ператварыўся ў металалом. А нядбайнаму вадзiцелю давядзецца заплацiць за пашкоджаны электравоз i кампенсаваць выдаткi чыгунцы за парушэнне графiка руху транспарту.